Чем больше вы оцениваете, тем лучше будут ваши рекомендации по вакансиям
Требуемый опыт работы: 3–6 лет
Полная занятость, гибкий график
Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага інжынераў-распрацоўшчыкаў.
Пра нас:
* Прадукт Flatlogic – гэта платформа з шаблонамі, генератарам CRUD і хостынгам, якая прапаноувае ідэальнае рашэнне для вэб-распрацоўкі. Таксама мы працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.
* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).
* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (у тым лiку FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі жадаеце атрымаць бізнес вопыт.
* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна, у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных інжынераў.
Зараз мы шукаем адказнага і закаханага ў сваю справу інжынера-праграміста, які б займаўся распрацоўкай і падтрымкай нашых React шаблонаў, а таксама іх інтэграцыяй нашым кліентам. Нам бы хацелася, каб Вы:
Мы прапануем:
Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!
*Адгукаючыся на дадзеную вакансію, я (сушукальнік) даю сваю згоду ТАА «Флэтлоджык» на апрацоўку маіх персанальных даных, якія змяшчаюцца ў рэзюмэ, суправаджальным лісце, а таксама прадастаўляюцца ў працэсе правядзення інтэрв'ю/гутаркі і іншымі спосабамі, для мэт разгляду маёй кандыдатуры на вакансіі Кампаніі, правядзення са мной інтэрв'ю/гутарак, уключэння мяне ў базу дадзеных суіскальнікаў і для патэнцыйна магчымага заключэння са мной працоўнага дагавора (кантракта) і (або) грамадзянска-прававога дагавора.